9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камуналка» даражэе ўжо з 1 студзеня 2008 года

6

Першае ў будучым годзе падаражанне «камуналкі» можа адбыцца ўжо 1 студзеня. «Пацяжэлыя» жыроўкі беларусы атрымаюць на пачатку лютага. З новага года павінны адчувальна падаражэць газ, халодная вада і каналізацыя.

Як менавіта падаражэе камуналка, пакуль дакладна не вядома, піша газета «КП в Беларуси». Гэтае пытанне цяпер вырашаецца ва ўрадзе. Але больш трэба будзе плаціць за тэхабслугоўванне, святло, ліфты і вываз смецця. Ацяпленне і гарачая вада, хутчэй за ўсё, даражэць у студзені не будуць.

Паводле папярэдніх прагнозаў, за сярэднюю «двушку» (42 кв. м.), у якой жывуць тры чалавекі, пасля падаражання давядзецца плаціць узімку каля 133 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках