9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта на мяжы канфіскоўваюць кампутары?

1

Журналіст Аляксей Мінчонак, які супрацоўнічае з Радыё Рацыя, атрымаў свой ноўтбук, сканфіскаваны для вывучэння супрацоўнікамі Гомельскай мытні на беларуска-украінскай мяжы ў ноч з 1 на 2 снежня. Пагрозы для бяспекі краіны камп’ютэр журналіста не ўяўляе.

Як распавёў Аляксей Мінчонак, начальнік упраўлення тэхнічных сродкаў Гомельскай мытні паведаміў яму, што ўвесь гэты час супрацоўнікі КДБ вывучалі ноўтбук журналіста на наяўнасць інфармацыі, што можа стварыць пагрозу бяспецы Беларусі. Гэткага ў камп’ютэры Мінчонка не знайшлося.

Нагадаем, у ноч з 1 на 2 снежня Аляксей Мінчонак вяртаўся з прэс-тура па ўкраінскай частцы Чарнобыльскай зоны. На станцыі Церахава ўвагу беларускіх мытнікаў прыцягнуў ноўтбук журналіста. У выніку носьбіт інфармацыі забралі, пакінуўшы Мінчонку “Акт аб узяцці пробаў”.

Мытнікі патлумачылі журналісту, што забіраюць ноўтбук па загаду вышэйстаячага кіраўніцтва, бо “паступіла аператыўная інфармацыя”. Што гэта за інфармацыя, мытнікі патлумачыць адмовіліся. Пры гэтым яны самі не ведалі, на які тэрмін афармляць ноўтбук “для вывучэння” – ці то 10, ці то 15 дзён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках