9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель не спадабалася выбарчая кампанія ў Расеі

1

Федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель падвергла жорсткай крытыцы выбарчую кампанію ў Расеі.

У інтэрв'ю радыёстанцыі Deutschlandfunk Меркель выказала надзею на тое, што ход выбараў у Дзярждуму аб'ектыўна будзе асвятляцца ў сродках масавай інфармацыі.

Ангела Меркель таксама выказала шкадаванне з нагоды таго, што ніводны з назіральнікаў АБСЕ не будзе прысутнічаць на выбарах.

Канцлерка Нямеччыны адзначыла, што хацела б падтрымліваць добрае супрацоўніцтва з Расеяй, каб сумесна шукаць вырашэнні такіх знешнепалітычных праблем, як будучы статус Косава або канфлікт вакол атамнай праграмы Ірана.

У той самы час, па словах Меркель, яна ўвесь час будзе нагадваць Маскве пра захаванне правоў чалавека і свабодным функцыянаванні розных партый.

29 лістапада Прэзідэнт Расеі і лідэр выбарчага спісу Единой России Уладзімір Пуцін выступіў з зваротам да народа, прымеркаваным да выбараў у Дзярждуму. У ім ён заклікаў грамадзян прагаласаваць за Единую Россию. Зварот транслявалі ўсе федэральныя тэлеканалы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках