9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамоўленасці Масквы і Менска зноў пад пытаннем

1

У Беларусі рыхтуецца нарматыўны дакумент, які забароніць увоз сельгастэхнікі ў краіну. Пра гэта паведаміў у канцы тыдня Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад кіраўнікамі мясцовых органаў улады.

«Мы ўклалі мільёны даляраў у айчынную вытворчасць, таму павінны абапірацца на сваю тэхніку», – растлумачыў Лукашэнка прычыну прыняцця такога рашэння. Ён растлумачыў, што штогод на куплю замежных камбайнаў і трактароў Беларусь марнуе каля 200 млн. даляраў, што спрыяе фармаванню адмоўнага сальда знешняга гандлю. З слоў прэзідэнта вынікала, што рашэнні аб закупе імпартнай сельгастэхнікі будзе прымаць асабіста ён. Падставай для атрымання адпаведнага дазволу можа быць вельмі высокая ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, з якой айчынная тэхніка не ўпраўляецца. Такая практыка не з'яўляецца чымсьці часовым, удакладніў Лукашэнка. Купляць толькі айчынную тэхніку для палёў плануецца і ў 2009, і ў 2010 гады.

Кіраўнік Беларусі распарадзіўся сфармаваць заданні па вытворчасці сельгастэхнікі на 2008 год на працягу двух бліжэйшых тыдняў. Паводле яго слоў, прафінансаваць гэтую вытворчасць неабходна за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі сельгасвытворцаў (бюджэтны фонд, сродкі ў які адлічваюць усе суб'екты гаспадарання краіны).

Дадзенае рашэнне цікавае тым, што ўступае ў супярэчнасць з міжурадавым расейска-беларускім пагадненнем аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, падпісаным у сакавіку гэтага года. Каментуючы заявы Лукашэнкі, эксперты гавораць пра тое, што фактычна гаворка зноў ідзе пра бюджэтнае субсідаванне імпартазамяшчэння. У той час як пункт 3 дадатку да пагаднення патрабуе «адмяніць і не ўжываць у будучыні забароненыя ў разуменні СГА… субсідыі, увязаныя па заканадаўстве або фактычна ў якасці адзінай або адной з некалькіх умоў з вынікамі экспарту або з выкарыстаннем айчынных тавараў замест імпартных».

На стадыі падрыхтоўкі і рэалізацыі гэтага дакумента расейскія эксперты зважалі на тое, што менавіта беларускія вытворцы сельгастэхнікі з'яўляюцца асноўнымі атрымальнікамі такога роду субсідый. Пошук кансенсусу па пытаннях дзяржсубсідый апынуўся самым складаным для выканання. Дагэтуль бакі ўвесь час вялі перамовы па гэтым пытанні. Заява Лукашэнкі можа азначаць вяртанне іх у пачатковую кропку.

Аднак пэўныя расейскія пастаўкі такое рашэнне Беларусі не закране. Эксперты тлумачаць, што расейская сельгастэхніка і так пастаўляецца ў Беларусь у малаважных аб'ёмах. Яна не вытрымлівае канкурэнцыі з беларускай, якая актыўна падтрымліваецца дзяржавай. Аднак таго прагрэсу ў гэтым пытанні, на які разлічвалі бакі, падпісваючы пагадненне, не будзе.

Нагадаем, што раней «Союзагромаш» неаднаразова прасіў Мінэканамразвіцця дамовіцца з беларускім урадам і стварыць роўныя ўмовы канкурэнцыі на рынку сельгастэхнікі. Праз дзяржсубсідыі беларуская сельгастэхніка была больш канкурэнтаздольная не толькі на сваім рынку, але і на расейскім. У выніку страты расейскіх вытворцаў толькі ад фактычнай забароны на экспарт ацэньваліся ў 150 млн. даляраў штогод.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках