9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

40 пікетаў пратэста ў Магілёве

1

У Магілёве жыхарамі горада пададзена каля 40 заявак на правядзеньне пікетаў супраць адмены льготаў. Заўважым, што заяўкі были пададзеныя не ад імя пэўных палітычных сілаў, а ад звычайных грамадзянаў.

Сябра БСДП(Г) Віктар Каракоўскі кажа, што падаў заяўку, каб прыцягнуць увагу простых жыхароў Магілеву да праблемы адмены льготаў. У якасьці месца правядзеньня пікетаў ён абраў плошчу Арджанікідзе, паведамляе Bulletin online.org

Другі сябра БСДП (Г) Уладзімір Юрчанка падаў заяўку на правядзеньне пікета перад будынкам гарвыканкаму. “Хачу прыцягнуць увагу прадстаўнікоў улады да жабрацтва людзей, якіх зьбіраюцца пазбавіць ілготаў. Лічу, што ільготы пэнсіянэрам, студэнтам, аўганцам, шкалярам мусяць быць пакінутыя”, - кажа Юрчанка.

Са словаў Аляксандра Каралёва, юрыст-консульта незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці, усяго 13 заяўнікаў з РЭПу абралі восем месцаў у цэнтры гораду.

У выпадку адмоваў уладаў грамадзяне-заяўнікі выказалі намер зьвяртацца ў раённыя суды Магілёву з мэтай абскардзіць рашэньне прадстаўнікоў выканаўчай улады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках