9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэты палітвязьняў – у кожным горадзе

1

Актывісты “Маладога Фронта” у чарговы раз правялі інфармацыйную кампанію па інфармаваньні насельніцтва горада аб сытуацыі датычна палітвязьняў.

У Асіповічах былі развешаны партрэты лідэраў “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, зьявіліся новыя графіці, інфармацыя пра “Малады Фронт”. Падчас акцыі ніхто затрыман ня быў.

Акрамя гэтага актывісты кампаніі “Джынс – за свабоду” ў цэнтры Менску вывесілі расьцяжку “Свабоду Фінькевічу”. Нагадаем, справа Фінькевіча ўжо перададзена ў суд, на дня павінна быць вызначаная дата суду. Артур Фьнькевіч, які атрымаў за графіці “Мы хочам новага” два гады хіміі, павінен выйсьці на волю 9 сьнежня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках