9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка едзе ў Венесуэлу

16

Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу адбудзецца да канца гэтага года, паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі. "Візіт адбудзецца на пачатку або ў сярэдзіне снежня. Калі будзе прынятае канчатковае рашэнне па вылеце, я пакуль не магу сказаць", – адзначыў прэс-сакратар.

Акрамя таго, у снежні ў Каракасе пройдзе Нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь. Як паведамляе афіцыйны сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, выстава "Expo Feria "BELARUS-2007" пройдзе 6–10 снежня. Паводле інфармацыі амбасады Венесуэлы ў Беларусі, венесуэльскі бок бярэ на сябе ўсе выдаткі па транспартоўцы ў Каракас беларускіх выставачных тавараў і іх усталяванні. Венесуэла таксама збіраецца закупіць усю прадукцыю, якую Беларусь прадставіць на выставе.

Тым часам у Каракасе рыхтуецца да адкрыцця беларуская амбасада. Як паведаміла БелаПАН начальніца аддзела прэс-службы беларускага МЗС Марыя Ваньшына, часовы павераны ў справах Беларусі знаходзіцца ў сталіцы Венесуэлы ўжо больш за месяц, але дакладная дата цырымоніі адкрыцця амбасады пакуль не вызначаная.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках