Адмоўнае сальда перавысіла 3 мільярды даляраў
6- 3.12.2007, 15:27
У Беларусі ў студзені–кастрычніку 2007 года сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры 3 мільярдаў 166,3 мільёнаў даляраў. За кастрычнік 2007 года адмоўнае сальда павялічылася на 522 мільёны даляраў.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені–кастрычніку 2007 года склаў амаль 42 мільярды даляраў, павялічыўшыся на 21.4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года. Імпарт тавараў павялічыўся на 24.6% і склаў не на шмат больш за 22,5 мільярдаў даляраў, экспарт павялічыўся на 17.9% і склаў амаль 19,5 мільярдаў даляраў, паведамляе АФН са спасылкай на Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Пры гэтым, адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 5,844 мільярдаў даляраў, у гандлі з Расеяй – 6,188 мільярдаў даляраў. У гандлі з краінамі па-за СНД станоўчае сальда склала 2,678 мільярдаў даляраў.