3 траўня 2024, Пятніца, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Казуліна: «Бацька не прыпаўзе да Лукашэнкі на каленах»

8

У інтэрв'ю іспанскай газеце El Pais 26 лістапада Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што можа разгледзець пытанне аб памілаванні Аляксандра Казуліна, калі той яго пра гэта папросіць.

Дачка палітвязня Вольга Казуліна заявіла, што яе бацька ніколі гэтага не зробіць.

"Суд прыняў рашэнне. Гэта незалежная галіна ўлады. Я паважаю яго рашэнне. Адзінае, што я магу зрабіць, гэта памілаваць яго. Калі асуджаны пра гэта папросіць, я вывучу яго прашэнне і пасля скажу, ці вызваляю я яго", – заявіў у інтэрв'ю Лукашэнка.

– Гэтага не будзе ніколі. Бацька не стане прасіць аб памілаванні, – заявіла ўпэўнена Вольга ў інтэрв'ю "Салідарнасці". – Яго меркаванне такое: ён невінаваты і таму выпрошваць міласціну ў Лукашэнкі Аляксандр Казулін не мае намеру. Бацька выдатна разумее, што тым самым губляе шанец на вызваленне. Аднак ён нават адмовіўся падпісваць у калоніі дакументы пра тое, што ён стаў на шлях выпраўлення, пазбавіўшыся тым самым шанцаў на амністыю або памяншэнне тэрміна. Сваю пазіцыю ён чарговым разам агучыў нам падчас нядаўняга спаткання.

Між іншым у інтэрв'ю Лукашэнка настойваў, што экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў турме "за пэўныя злачынствы". "У нашым Крымінальным кодэксе няма палітычных злачынстваў. Мне не важна, хто ён. Для мяне ён грамадзянін, і для суду таксама. І ўсе грамадзяне, уключна прэзідэнта, і тым больш кандыдата ў прэзідэнты, павінны выконваць закон. А калі нейкая асоба фармуе банду і штурмуе турму…" Але і ў гэтым выпадку, на думку Лукашэнкі, Казулін як кандыдат атрымаў значна меншы тэрмін, чым павінен быў. "Калі б ён не быў кандыдатам у прэзідэнты, ён не атрымаў бы 5,5 гадоў, а 10 і 12 за выбух на нашых вуліцах. Але як экс-кандыдат яго злёгку пашкадавалі".

– Усе выдатна ведаюць, што бацька пасаджаны пазапраўна, бо нічога супрацьпраўнага ў яго дзеяннях не было, – упэўненая Вольга Казуліна. – Цяпер у Лукашэнкі ёсць шанец аднавіць законнасць і вызваліць бацьку. Але сам Казулін ніколі не прыпаўзе да яго на каленах.

Цяпер палітык падаў на імя старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалу наглядную скаргу на прысуд "за адсутнасцю складу злачынства". У лістападзе аналагічную скаргу Казуліна Генеральная пракуратура не задаволіла.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках