9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дубавец: «Нацыя, якую загналі ў кут, мае права бараніцца любымі мэтадамі»

"Уся інфармацыя засакрэчаная. Расея ня ведае, што зь ёй будзе праз два тыдні, мы ня ведаем, што з намі будзе заўтра", -- заявіў вядомы беларускі журналіст, публіцыст Сяргей Дубавец, каментуючы навіну пра верагоднасць таго, што Пуцін стане прэзідэнтам "саюзнай дзяржавы".

"Калі Лукашэнка адмовіцца ад падпісаньня Канстытуцыйнага акту, а ў краіне працягнецца лібэралізацыя, з вызваленьнем палітвязьняў, павагай да апазіцыі і паляпшэньнем працы СМІ, то гэта пазытыўны сыход сустрэчы 13‑14 сьнежня. Калі ж ўсё здарыцца так, як піша «Эхо Москвы», то я хачу спрагназаваць беларускі сцэнар словамі А.Лукашэнкі: «Гэта будзе другая Чачня».

Калі кіравацца лёгікай другога сцэнару, то для незалежнага грамадзтва — гэта будзе ўдар сякерай па галаве. Спачатку яно ўпадзе ў ступар, але ўрэшце гэта выльецца ў самы рашучы пратэст. Нацыя, якую выкінулі з прававога поля і загналі ў кут, мае права на любыя мэтады самаабароны", -- паведаміў Дубавец.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках