Кіраўніцтва «Таёта-цэнтра» адкупілася?
10- 16.01.2008, 12:38
Кіраўнікі аўтамабільнага цэнтра "Таёта" (прадпрыемства "Эмір Мотарс") у Менску цалкам пакрылі прычыненую дзяржаве шкоду, таму, па ўсёй верагоднасці, будуць вызваленыя ад крымінальнай адказнасці. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч.
"Кіраўнікі Таёта-цэнтра з прычыны ўхілення ад выплаты мытных пошлін пры ўвозе каля 300 аўтамабіляў нанеслі дзяржаве шкода ў памеры звыш як Br7 млрд", – удакладніў П.Міклашэвіч. "Шкода на дадзены момант у поўным аб'ёме пакрытая", – дадаў ён.
Генпракурор растлумачыў, што беларускае заканадаўства ў выпадку пакрыцця матэрыяльнай шкоды прадугледжвае магчымасць вызвалення ад крымінальнай адказнасці, паведамляе Інтэрфакс.
Абвінавачваныя, па словах П.Міклашэвіча, звярнуліся з адпаведнай просьбай да Лукашэнкі.
Як раней паведамлялася са спасылкай на міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, улетку 2007 года пры ўвозе ў краіну новых аўтамабіляў маркі "Таёта" супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй міністэрства ўнутраных спраў Беларусі затрымалі траіх кіраўнікоў прадпрыемства "Эмір Мотарс".
У дачыненні затрыманых была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах 18 і 231 (ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў, здзейсненае арганізаванай групай) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Да затрыманых была ўжытая мера спынення ў выглядзе зняволення.