9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Юшчанка: «Альтэрнатывы НАТА для Украіны няма»

"Па вялікім рахунку, альтэрнатывы няма, і таму мы гаворым не пра пытанне: уступіць ці не ўступіць у НАТА, а якую мадэль палітыкі мы павінны выпрацаваць. І, даўшы адказ на гэта, мы вельмі лёгка пяройдзем да палітыкі, як інтэгравацца ў калектыўныя структуры еўраатлантычныя, якія забяспечаць палітыку абароны і бяспекі, з якой паслядоўнасцю ісці і гэтак далей”, – заявіў сёння прэзідэнт Украіны Юшчанка.

Прэзідэнт лічыць, што Украіна павінна вызначыцца ў тым, што ёй патрэбнае самадастатковая палітыка бяспекі. Але ў той самы час ён падкрэсліў, што пры ўступленні ў тыя ці іншыя міжнародныя клубы палітыка стасункаў з іншымі краінамі, у тым ліку і з нашымі суседзямі, безумоўна, і надалей будзе фармавацца на прынцыпах добрасуседства.

Юшчанка заявіў, што Украіна на шляху сваёй еўраатлантычнай інтэграцыі сур'ёзна будзе рэагаваць і ўлічваць перасцярогу Расеі адносна яе бяспекі.

"І Украіна, і Расея, відавочна, не ставяць мэтай фармаваць палітыку супраць кагосьці. Мы фармуем самадастатковую ўнутраную палітыку і знешнюю палітыку нацыі, і таму звярніце ўвагу на рэпліку, сказаную падчас апошняга візіту Уладзіміра Пуціна ў Баўгарыю, калі было падкрэсленае, што расейскі бок з разуменнем ставіцца да выбару баўгарскай улады і народа да сяброўства ў НАТА і ЕЗ, як да рэчаў, якія адказваюць нацыянальным інтарэсам. Я думаю, што гэта добры прыклад таго, як мы павінны шанаваць іншыя нацыі за тое, што яны зыходзяць у сваіх знешнепалітычных прыярытэтах у інтарэсах нацыі”, – заявіў ён.

Юшчанка падкрэсліў, што, найперш, украінскія палітыкі павінны навучыцца думаць катэгорыямі дзяржаўнай палітыкі бяспекі, зыходзіць з дзяржаўных нацыянальных інтарэсаў.

Прэзідэнт лічыць, што, відавочна, гэта адзіны падыход, які павінен дыктаваць нацыянальную палітыку. Разам з тым гэтая палітыка не павінна наносіць шкоду партнёрам.

"І таму Украіна застаецца ў адкрытым дыялогу аб еўраінтэграцыйных і інтэграцыйных працэсах у НАТА. Безумоўна, мы пакідаем адчыненымі дзверы для перамоваў, у тым ліку і для Расеі. Па ўсіх нюансах, якія яна можа ўспрымаць як пагрозу для ўласнай палітыкі бяспекі. Я хачу сказаць, што Украіна з найвышэйшай сур'ёзнасцю зрэагуе на пастаўленыя пытанні, і мы іх цалкам улічым”, – дадаў Прэзідэнт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках