2 траўня 2024, Чацвер, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пройдзе дэманстрацыя салідарнасці з беларускімі палівязьнямі

10 лютага Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі ладзіць дэманстрацыю ў абарону палітзьняволеных Беларусі.

Актывіста «Маладога Фронту» Артура Фінькевіча суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прысудзіў да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым у парушэнні рэжыму адбывання пакарання ў відзе абмежавання свабоды. Два гады таму Артур Фінькевіч быў арыштаваны і прысуджаны да абмежавання свабоды за графіці «Дастаў!» і «Мы хочам новага!».

Падчас адбывання пакарання на маладога чалавека некалькі разоў накладалі спагнанні за парушэнне рэжыму, з якімі ён быў не згодны, але абскардзіць гэтыя прысуды яму не атрымалася. Калі б не крымінальная справа, Артур выйшаў бы ўжо на свабоду.

8-га лютага ў Артура будзе дзень народзінаў! У свае 23 ён троху пасівеў і мае хворае сэрца. Павіншуйце палітвязьня!

Пад пагрозай таксама апынуліся маладафронтаўцы Андрусь Цянюта й Кася Салаўёва, актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэй Кім і чалец партыі “Грамада” Зьміцер Лісіенак.

Менавіта зараз, улічваючы бязвыхадны стан Беларусі на міжнароднай пляцоўцы, ёсьць ясная магчымасьць вызваліць і пазбавіць нашых сяброў ад новых крымінальных спраў, што пацьвярджаецца нечаканымі вызваленьнямі палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча, Міколы Аўтуховіча й Юрыя Лявонава.

Галоўнае – актыўна й ўмела выкарыстаць гэты шанец! У турмах яшчэ адбываюць доўгатэрміновыя пакаранні з палітычных прычынаў экс-кандыдат на прэзідэнта Беларусі Аляксандр Казулін, былы сябра Вярхоўнага Савета 13-ага склікання палітык Андрэй Клімаў.

Нагадаем, вызваленьне ўсіх палітзьняволеных і спыненьне перасьледу з палітычных прычынаў – галоўныя ўмовы Еўразьвязу для паляпшэння стасункаў з афіцыйным Менскам.

Дэманстрацыя ў Нью-Йорку пачнецца ў 10.30 перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

760 United Nations Plaza, New York City, NY 10017, USA

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках