9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі «дынамавец» будзе гуляць за «Гамбург»

Наглядальны савет "Гамбурга" ўхваліў куплю ў менскага "Дынама" паўабаронцы моладзевай зборнай Беларусі 20-гадовага Антона Пуцілу. Пагадненне абышлося нямецкаму клубу ў 500 тысяч еўра.

На гэтым тыдні беларускі футбаліст павінен прыбыць у распараджэнне свайго новага клуба. А ўжо ў панядзелак, 7 студзеня, ён адправіцца з асноўным складам «Гамбурга» на збор у Дубаі, паведамляе «Прессбол».

Галоўны трэнер гамбуржцаў Хууб Стэвенс ахарактарызаваў Пуцілу як "малады талент". Антон зрабіў на настаўніка «Гамбурга» добрае ўражанне, калі ў лістападзе – снежні 2007-га тры тыдні знаходзіўся на праглядзе. І гэта нягледзячы на тое, што Пуціла ў асноўным працаваў з аматарскай і другой камандай, а з асновай правёў толькі некалькі трэніровак.

«Трэнер нашага рэзерву Карстэн Бэран быў ад яго ў захапленні! Ды і ў трэніроўках з першай камандай ён таксама добра сябе паказаў. Пуціла – атакуючы гулец, гатовы гуляць з глыбіні. Ён валодае выдатнай тэхнікай, добрай хуткасцю і бачаннем поля. З яго можа выгадаваць вельмі цікавага гульца», – прыводзіць «Bild» словы Хууба Стэвенса.

На пытанне, ці зможа Антон Пуціла дапамагчы асноўнай камандзе ўжо ў другім крузе, галоўны трэнер адказаў больш асцярожна: «Цяжка сказаць, ён мне нагадвае 17-гадовага нігерыйца Маколі Крысантуса, якога мы падпісалі ў лістападзе. За такімі хлопцамі будучыня «Гамбурга»: калі ўжо мы складаем з імі кантракты, то павінны даваць ім шанец».

Цяпер у чэмпіянаце Нямеччыны перапынак, у турнірнай табліцы першынства бундэслігі «Гамбург» займае трэцяе месца пасля «Баварыі» і «Вердэра».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках