9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермераў прымусілі страхаваць жыццё курэй і свіней

9

З 2008 года ў Беларусі ўводзіцца абавязковае страхаванне ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, паведамляе БелТА. Адпаведны ўказ быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.

Пакуль што страхавацца будзе найбольш дарагая прадукцыя, у прыватнасці, племянная рагатая жывёла, племянныя свінні, а таксама бацькоўскі статак курэй. Акрамя таго новыя правілы распаўсюджваюцца на зімавыя пшаніцу і трыцікале (гібрыд пшаніцы і жыта), а таксама ярыну пшаніцы і ячменю. У далейшым гэты пералік, як адзначае агенцтва, можа быць пашыраны.

Адзіным страхавальнікам гэтай прадукцыі выступае дзяржкампанія "Белдзяржстрах". Паводле яе дадзеных, 95 працэнтаў страхавога ўнёску будуць выплачвацца за кошт рэспубліканскага фонду падтрымкі сельгасвытворцаў, астатнія 5 працэнтаў – за кошт самога страхоўшчыка.

Пакрыццё шкоды, як адзначае "Інтэрфакс-Захад", будзе рабіцца, у прыватнасці, пры згубе ўраджаю ад пажару і згубе жывёлін ад інфекцыйных захворванняў. Пры гэтым страхоўшчыкамі могуць выступаць толькі тыя фермеры, якія гадуюць сваю прадукцыю на продаж.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках