9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За нацыянальны сьцяг – у турму?

7

У Віцебску ўчора затрымалі мясцовых дэмакратычных актывістаў Барыса Хамайду і Аляксандра Салаўяна, на ноч іх зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Дзяжурны Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі Ігар Балашкоў адмовіўся паведаміць журналістам і праваабаронцам, за якое правапарушэньне затрымалі актывістаў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Прадстаўніку БХК Паўлу Левінаву давялося напісаць з гэтае нагоды скаргу на неправамоцныя дзеяньні міліцыянтаў, а таксама тэлефанаваць у абласную ўправу МУС. Толькі там яму пацьвердзілі, што ад 19-й вечара Хамайда і Салаўян сапраўды знаходзяцца ў пастарунку і што іх вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаваньні, якое яны нібыта зьдзяйсьнялі, вывесіўшы бел-чырвона-белы сьцяг.

Разбор у пастарунку працягваўся больш за тры гадзіны, прадугледжаныя заканадаўствам.

Судовая справа будзе разглядацца ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках