9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «парлямэнт» – супраць Беларускай Народнай Рэспублікі

5

Учора Аргкамітэт па святкаванні 90-х угодкаў БНР атрымаў адмову ад Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу “палаты прадстаўнікоў” у абвяшчэнні 2008 году Годам беларускай дзяржаўнасці.

У якасці аргументаў былі прыведзены наступныя:

“Паведамляем вам, што ў Рэспубліцы Беларусь пералік дзяржаўных святаў і памятных дат вызначаных указам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года. 25 сакавіка – дзень прыняцца 3-яй Устаўной граматы БНР – у гэты пералік не ўваходзіць, і на нашу думку, не можа быць у яго ўключаны”.

“Абвяшчэньне БНР адбылося ў вельмі складаных і супярэчных умовах. […] Былі створаны пэўныя палітычныя структуры, якія выдавалі сябе за ўладныя органы, але, тым не менш, БНР не атрымала прызнання з боку ўладаў вядучых краін свету. Акрамя таго, большая частка тэрыторыі Беларусі была ў той час акупавана нямецкімі войскамі, таму гаварыць аб незалежнасьці абвешчанай 25 сакавіка 1918 года дзяржавы не даводзіцца”.

“Улічваючы вышэйзгаданае, мы не знаходзім дастатковых падстаў для прыняцця захадаў для абвяшчэння 2008 года Годам беларускай дзяржаўнасці, а таксама для правядзення на дзяржаўным узроўні іншых мерапрыемстваў, зьвязаных з 90-годздзем з дня абвяшчэння БНР”.

Складана было чакаць іншага адказу ад беларускіх “дэпутатаў”, узгадаваных на сталінскай “Истории ВКП(б)” выдавецтва “Политиздат”. Там пра Беларускую Народную Рэспубліку згадак не было.

8 студзеня адбылося пашыранае пасяджэньне сустаршыняў Агульнанацыянальнага аргкамітэту па сьвяткаванні 90-х угодкаў БНР. Былі прынятыя звароты да беларускага народу і органаў улады Рэспублікі Беларусь “Аб абвяшчэнні 2008 года, года 90-га юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, – Годам беларускай дзяржаўнасці”.

Сярод прапаноў Аргкамітэту — шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю сярод насельніцтва гэтай падзеі: усталяванне памятных гістарычных шыльдаў, дапамога ў выдавецтве навукова-публіцыстычных і мастацкіх твораў, прысвечаных гісторыі БНР, правядзенне ўрачыстых сходаў і канцэртаў і інш., вяртанне ў заканадаўчае поле і легальны грамадзкі ўжытак нацыянальнай гістарычнай сымболікі і атрыбутыкі БНР, абвяшчэньне 25 сакавіка дзяржаўным сьвятам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках