19 красавiка 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякам катынскіх афіцэраў пакажуць сакрэтныя дакументы

2

Маскоўскі акруговы вайсковы суд абавязаў Галоўную ваенную пракуратуру дазволіць сваякам расстраляных пад Катынню польскіх афіцэраў азнаёміцца з сакрэтнымі дакументамі "катынскай справы".

Аб гэтым паведаміла расейскае агенцтва "Інтэрфакс".

Пракуратура выканала рашэнне суду, папярэдне ўзяўшы з пазоўнікаў падпіскі аб невыдаванні дзяржаўнай тайны. Сваякі расстраляных палякаў будуць знаёміцца з дакументамі да 9 кастрычніка. Да таго часу ў паседжаннях суда абвешчаны перапынак.

Справа аб растрэле палонных польскіх і беларускіх афіцэраў, здзейсненым пад Катынню ў 1940 годзе, была ўзбуджаная ў жніўні 1990 года. Вінаватымі ў выніку прызналі супрацоўнікаў НКУС, якія на той момант ужо былі мёртвыя. У 2004 годзе Галоўная ваенная пракуратура вынесла рашэнне аб спыненні расследавання.

Сваякі загінулых афіцэраў абскардзілі гэтае рашэнне ў Хамоўнічаскім судзе Масквы. Суд не стаў разглядаць іх заяву па сутнасці ў сувязі з тым, што матэрыялы справы змяшчаюць дзяржаўную тайну (сакрэтным з'яўляецца ў тым ліку рашэнне аб спыненні справы, якое абскарджваецца). Такія справы не падлягаюць разгляду ў раённым судзе. Рашэнне Хамоўнічаскага суда пазней прызнаў законным Масгарсуд. Зараз разглядам скаргі на спыненне справы ў закрытым рэжыме займаецца Маскоўскі акруговы вайсковы суд.

У той жа час Масгарсуд прызнаў неправамерным адмоўнае рашэнне Хамоўнічаскага суда па другім пазове сваякоў катынскіх афіцэраў, у якім змяшчаецца патрабаванне рэабілітаваць загінулых. У чэрвені 2008 года справа была накіраваная ў раённы суд на новы разгляд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках