13 чэрвеня 2026, Субота, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Люксембурзе вырашаецца пытанне санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў

1

Сёння на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрапейскага Звяза ў Люксембурзе будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі.

Вярхоўны камісар ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Хаўер Салана запрасіў у Люксембург міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава. Гэтая першая падобная прапанова з тых часоў, як у 2006 годзе ЕЗ увёў санкцыі супраць уладаў Беларусі.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ў Еўрапарламенце была прынятая рэзалюцыя па сітуацыі ў Беларусі. У дакуменце прапаноўваецца прыпыніць візавыя санкцыі супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў, хаця «парламенцкія выбары» прызнаныя несвабоднымі і недэмакратычнымі. Санкцыі плануецца адмяніць супраць чыноўнікаў, не датычных да фальсіфікацый вынікаў «выбараў».

Чакаецца, што сёння ў Люксембурзе можа быць вырашана, супраць каго дакладна адменяць санкцыі.

Санкцыі (у прыватнасці - забарона на ўезд на тэрыторыю Еўразвяза) супраць сарака высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, а таксама Аляксандра Лукашэнкі, былі ўведзеныя ЕЗ пасля «прэзідэнцкіх выбараў» 2006 года, якія ў Еўропе палічылі не адпавядаючымі міжнародным нормам.

Нядаўна ў Беларусі прайшлі «парламенцкія выбары». У іх удзельнічалі 263 кандыдата па 110 выбарчых акругах. Сярод кандыдатаў было каля 100 прадстаўнікоў апазіцыі, але ніхто з іх не патрапіў у «парламент».

Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаны «дрэнны і нездавальняльняючы» працэс падліку галасоў у 50% выпадкаў. 40% назіральнікаў сказалі, што ў іх не было магчымасці ў поўнай меры ацаніць працэс падліку галасоў. Назіральнікамі АБСЕ зафіксаваныя выпадкі фальсіфікацый. «Выбары» не адпавядалі стандартам АБСЕ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках