30 красавiка 2024, aўторак, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэмія Еўрапарламента імя Сахарава прысуджаная кітайскаму дысідэнту

Еўрапарламент прысудзіў прэмію імя Андрэя Сахарава кітайскаму дысідэнту Ху Цзя. Аб гэтым паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на прадстаўніка парламенцкай фракцыі "зялёных" Даніэля Кон-Бендзіта.

Адзначаецца, што ў Кітаі Ху Цзя з'яўляецца вядомым праваабаронцам, які таксама актыўна выступае за абарону навакольнага асяроддзя і барацьбу са СНІДам.

У 2007 годзе ён быў арыштаваны пасля таго, як даў па тэлефоне інтэрв'ю чальцам падкамітэта па правах чалавека Еўрапарламента аб сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў у КНР.

Пазней Ху Цзя быў прысуджаны да трох з паловай гадоў турмы за падрыўную дзейнасць.

Паводле словаў некаторых еўрапейскіх парламентароў, шэраг прадстаўнікоў Кітая перад прысуджэннем прэміі спрабавалі аказаць на іх ціск, каб прэмія не дасталася кітайскаму дысідэнту.

Заснаваная Еўрапейскім парламентам прэмія Андрэя Сахарава прысуджаецца ўжо ў 20 раз. Цырымонія ўручэння, якая можа прайсці у адсутнасці Ху Цзя, павінна адбыцца ў снежні.

Адным з намінантаў на прэмію імя Сахарава быў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі палітвязень Аляксандр Казулін.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках