22 траўня 2024, Серада, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандар Казулін абвешчаны намінантам на прэмію імя Андрэя Сахарава

4

Былы палітвязень Аляксандар Казулін стаў адным з васьмі кандыдатаў на атрыманне штогадовай прэміі Еўрапарламэнту імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

У ліку намінантаў таксама былы палкоўнік ФСБ Расеі Міхаіл Трапашкін, адбылы пакаранне нібы за разгалашэнне дзяржтаямніцы, лідэр апазыцыі ў Зімбабвэ Морган Цвангіраі і вызваленая з закладнікаў у Калумбіі экс-кандыдат у прэзідэнты гэтай краіны Інгрыд Бетанкур.

Прэмія імя Сахарава заснаваная ў 1988 годзе і ўрачыста ўручаецца ў снежні на сесіі Еўрапарламэнту ў Страсбурзе.

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандар Казулін быў арыштаваным за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 году. 13 ліпеня 2006 году Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 год турэмнага зняволення.

Вызвалення палітвязня патрабавалі Еўрапейскі Звяз і ЗША. Адмова вызваліць Казуліна і іншых палітвязняў стала адным з чыннікаў для ўводзінаў супраць беларускіх уладаў эканамічных санкцыяў з боку Злучаных Штатаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках