«Калінінград будзе ліквідаваны, Сувалкскага калідора больш не будзе»
1- 19.10.2026, 16:57
- 4,036
НАТА гатова адказаць на ядзерныя пагрозы Пуціна.
Праблема была ў тым, што заходнія дзяржавы ўвесь час вельмі мякка рэагавалі на аперацыі, якія Расія праводзіла і праводзіць на тэрыторыі сумежных дзяржаў. Пра гэта заявіў былы міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс у інтэрв’ю Цензор.НЕТ.
«Пуцін і іншыя людзі там вельмі добра разумеюць настроі ў Заходняй Еўропе, дзе людзі хочуць жыць, як раней, хочуць жыць добра, не хочуць думаць пра вайну і праблемы, — сказаў ён. — Але, з другога боку, я таксама магу ўявіць, як думаюць арміі ў гэтых краінах, як думаюць інстытуты ў гэтых дзяржавах: яны больш-менш правільна разумеюць, чаго хоча Расія.
Пытанне ў тым, як і калі на гэта адказаць. Бо праблема была ў тым, што заходнія дзяржавы ўвесь час вельмі мякка рэагавалі на аперацыі, якія Расія праводзіла і праводзіць на тэрыторыі гэтых дзяржаў», — патлумачыў ён.
Пабрыкс лічыць, што калі б Расія захацела пачаць вайну супраць балтыйскіх дзяржаў, то першым рэгіёнам, які апынуўся б у вельмі-вельмі складанай сітуацыі, стаў бы менавіта Калінінград.
«Мы заўсёды зыходзілі з таго, што калі будзе такая вайна, дык Расія перакрые Сувалкскі калідор, — сказаў ён. — Але чамусьці мы не думаем пра тое, што калі Расія нападзе, то перш за ўсё будзе ліквідаваны Кёнігсберг. І там больш не будзе Сувалкскага калідора.
Там Польшча, Літва, усе астатнія. А такі анклаў (Калінінград, — рэд.) не можа існаваць сам па сабе. І я думаю, што гэта якраз тое, на што Пуцін намякаў. Ён сказаў: ведаеце, калі нешта здарыцца, не думайце нападаць на Кёнігсберг», — дадаў экс-міністр.