25 красавiка 2024, Чацвер, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ аказвае ціск на сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Казулінай

1

У прэс-службу былога палітвязня Аляксандра Казуліна звярнулася сябар ініцыятыўнай групы па збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты ягонай дачкі Вольгі Казулінай Яна Палякова.

Актывістка распавяла, што на працягу апошніх двух дзён на яе здзяйсняецца ціск супрацоўнікамі КДБ па Менскай вобласці ў горадзе Салігорску, дзе яна пражывае. Супрацоўнікаў органаў бяспекі цікавіць факт збору подпісаў Янай Паляковай у горадзе Менску. Першыя званкі Яне былі з тэлефона дзяжурнага КДБ па Менскай вобласці ўчора. Сёння супрацоўнікі КДБ тэлефанавалі Яне на мабільны тэлефон, запрашаючы «сустрэцца» і пагаварыць з нагоды яе працы ў ініцыятыўнай групе Вольгі Казулінай.

Прэс-служба Казуліна паінфармавала аб фактах ціску на сябра ініцыятыўнай групы Беларускі Хельсінкскі камітэт, а таксама міжнародных назіральнікаў за выбарамі ад АБСЕ у горадзе Салігорску.

Нагадваем, што ў цяперашні час у акруговых выбарчых камісіях праходзяць праверкі подпісаў, здадзеных ініцыятыўнымі групамі ў падтрымку грамадзян, якія вылучаюцца ў «парламент». Дзеянні супрацоўнікаў КДБ, якія ўмешваюцца ў выбарчы працэс, незаконныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках