Навакуйбышаўскі НПЗ гарыць адразу ў 11 месцах
2- 30.10.2026, 12:52
- 3,570
У расійскай Самары фіксуюць запрадэльныя паказчыкі серавадароду.
Дроны атакавалі НПЗ у Навакуйбышаўску, РФ. Гэты нафтапераапрацоўчы завод уваходзіць у топ-20 расійскіх НПЗ, у найлепшыя гады яго вытворчая магутнасць складала каля 8,8 млн тон нафты на год. На фота з месца падзеі бачна, што завод гарыць адразу ў некалькіх месцах. «Фокус» сабраў усё, што вядома.
OSINT-аналіз ASTRA пацвердзіў, што гарыць менавіта НПЗ. Акрамя бензіну і дызпаліва Навакуйбышаўскі НПЗ вырабляе таксама рэактыўнае паліва для ВКС РФ, але губернатар Вячаслаў Федарышчаў у сваім звароце заявіў, што была атакаваная «грамадзянская інфраструктура». Гэта паведамленне, як і папярэдняе, у якім ён заяўляў, што СПА адбівае атаку БПЛА, кіраўнік Самарскай вобласці апублікаваў з вялікім спазненнем, так і не сказаўшы наўпрост, што гарыць у горадзе і што дакладна было атакавана.
Цяпер, на фота і відэа з месца падзеі бачна, што дым зацягнуў неба над Навакуйбышаўскам. У мясцовых аэрапортах рэйсы адменены або адкладзены на некалькі гадзін.






Пры гэтым мясцовыя СМІ паведамляюць, што ў Самары, за 22 км ад Навакуйбышаўска, фіксуюць «запрадэльныя паказчыкі серавадароду».
Раней завод неаднаразова быў атакаваны, як мінімум, 1 верасня і 22 жніўня. Пасля удараў 18 красавіка на прадпрыемстве спынялі працу абедзвюх установак першаснай перапрацоўкі нафты — АВТ-11 і АВТ-9.
Таксама ў ноч на 30 кастрычніка дроны нанеслі ўдар па буйным прадпрыемстве ў Бранскай вобласці, якое вырабляе кансервы для расійскай арміі.