13 чэрвеня 2026, Субота, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін: «Лепш у турме сядзець, чым бачыць тое, што адбываецца»

16

Былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін заявіў, што «Еўропа наступіць на тыя жа граблі, думаючы, што, прыняўшы Лукашэнку ў абдымкі, яна даб'ецца выніку».

Гэтую заяву палітык зрабіў 28 кастрычніка ў Вільні на сустрэчы камісіі Еўрапарламента з прадстаўнікамі беларускіх палітычных партыяў і грамадскіх аб'яднанняў, перадае «Нямецкая хваля».

«Еўропа можа наступіць на тыя жа граблі, думаючы, што, прыняўшы Лукашэнку ў абдымкі, яна даб'ецца выніку. Гэта небяспечна. Чым больш вы Лукашэнку абдымаеце, тым больш беспардонна і цынічна ён будзе сябе з вамі паводзіць. Дабейцеся хоць бы чаго-небудзь і пакажыце, што вы гэтага дабіліся. Таму што вызваленне Казуліна і тыя рашэнні, якія былі прынятыя – гэта вельмі мала. Я бы лепш у турме сядзеў, чым назіраць за тым, што зараз адбываецца. Бо каб з'явіліся новыя палітвязні – гэта лягчэй лёгкага. Заўтра іх будзе дзесяць – і зноў усё звядзецца да вызвалення палітвязняў», - заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках