28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даручыў «палатцы» заняцца пытаннем Паўднёвай Асеціі і Абхазіі

5

Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне «палаце прадстаўнікоў» разгледзець просьбы Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні іх незалежнасці.

Аб гэтым у інтэрв'ю «Новым Известиям» заявіў дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі Павел Барадзін.

Па словах Барадзіна, спачатку дакументы ад кіраўнікоў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі патрапілі ў ягоныя рукі, а ён перадаў іх «беларускім калегам».

Нагадаем, у панядзелак новаабраны спікер беларускай «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе разгледжанае «палатай прадстаўнікоў» пасля ягонага ўнясення, але «у дадзеным выпадку трэба ўлічваць меркаванне народа».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках