17 чэрвеня 2026, Серада, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенкаматы працуюць на МУС: там людзей прымушаюць здаваць адбіткі пальцаў

16

Людзей выклікаюць у ваенкаматы позвамі, у якіх пазначана, што гэта робіцца, каб удакладніць зьвесткі для вайсковага ўліку.

Насамрэч жа вайскоўцы адразу прапануюць здаць адбіткі пальцаў. У Менску гэта робіцца непасрэдна ў ваенкаматах. У рэгіёнах людзей дастаўляюць у аддзелы міліцыі. Там у мужчын прызыўнога і непрызыўнога ўзросту бяруць адбіткі пальцаў і сьліну, як у падазраваных у крымінальным злачынстве, паведамляе “Радыё Свабода”.

Вайскоўцы спасылаюцца на закон, згодна зь якім кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа прыйсьці і здаць адбіткі пальцаў для базы дадзеных МУС. Але закон патрабуе, каб гэта адбывалася толькі добраахвотна.

Гэта ня першы выпадак, калі ўлады выкарыстоўваюць вайскоўцаў у сваіх інтарэсах. Сёлета ваенкаматы гвалтоўна забралі ў войска некалькі актывістаў дэмакратычнага руху. Яшчэ некалькі прозьвішчаў былі ўнесеныя ў сьпіс невыязных менавіта з падачы Міністэрства абароны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках