16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХК просіць генпракуратуру спыніць дзейнасць неафашыстаў

1

Беларускі Хельсінскі камітэт накіраваў зварот у Генеральную пракуратуру Беларусі з просьбай правесці праверку па фактах публікацыі ў Інтэрнэце матэрыялаў неафашысцкага зместу.

БХК патрабуе прыняць меры па ўсталяванні і выкрыцці асоб, датычных да публікацый пранацысцкіх матэрыялаў, прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

«9 лістапада Беларусь, як і ўвесь свет, адзначыла Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму. Гэтая дата абраная не выпадкова: у ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года адбыўся першы масавы габрэйскі пагром у Германіі і Аўстрыі, што атрымаў назву «Крыштальнай ночы», або «Ночы пабітых вітрын».

«Крыштальная ноч» паклала пачатак Халакосту, у выніку якога былі забітыя каля 6 000 000 людзей. Прынята лічыць, што Халакост - гэта трагедыя габрэйскага народа, аднак нельга забываць, што гэта яшчэ і прыклад таго, да чаго прыводзяць перакананні ў перавазе адной нацыі над іншымі.

Падчас, калі ўвесь цывілізаваны свет змагаецца супраць фашызму, расізму і антысемітызму, у Беларусі бяскарна дзейнічаюць неанацысцкія, або неафашысцкія, групоўкі», -- гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Па інфармацыі праваабаронцаў, стала паганяцца габрэйскія помнікі і могілкі ў Віцебску, Барысаве, Гомелі, Менску, неаднаразова паганіліся мемарыял ва ўрочышча Курапаты і мемарыял ахвярам нацызму «Яма».

«На помніку ў цэнтры Брэста невядомыя з года ў год малююць шыбеніцу з падвешанай на ёй зоркай Давіда і пішуць: «Забі жыда!». На вуліцах беларускіх гарадоў стала з'яўляюцца малюнкі свастыкі: толькі за апошнія два тыдні ў Менску валанцёры БХК зафіксавалі на фотаздымках 16 свастык. Свабодна функцыянуюць сайты неанацысцкай (неафашысцкай) скіраванасці; кантэнт гэтых рэсурсаў (па меркаванні праваабаронцаў з Беларускага Хельсінскага камітэта) «носіць відавочна расісцкі характар, накіраваны на распальванне расавай і нацыянальнай варожасці і розні, змяшчае заклік да гвалту», -- гаворыцца ў заяве.

Беларускі Хельсінскі камітэт накіраваў зварот у Генпракуратуру з просьбай правесці праверку па фактах публікацыі на сайтах падобных матэрыялаў, прыняць меры па ўсталяванні і выкрыцці асоб, датычных да публікацый пранацысцкіх матэрыялаў, прыцягнуць іх да адказнасці ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Ідзе падрыхтоўка звароту ў Менгарвыканкам з просьбай ачысціць горад ад графікі неанацысцкага характару.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках