4 траўня 2024, Субота, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народнай маёмасьці народу не прададуць

3

Аляксандар Лукашэнка ўвёў забарону на продаж акцыяў 151 найлепшага прадпрыемства краіны за чэкі «Маёмасьць». Адпаведны ўказ падпісаны ім 10 лістапада.

Згодна з указам № 605, акцыі 151 прадпрыемства не падлягаюць продажу на ільготных умовах – за грошы і за прыватызацыйныя чэкі «Маёмасьць».

У пералік увайшлі найбольш значныя прадпрыемствы Беларусі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці.

Як пакамэнтавала БелаПАН начальнік упраўленьня рэфармаваньня дзяржаўнай уласнасці Фонду дзяржмаёмасьці Ірына Баркоўская, указам № 605 уносяцца змены ў раней прыняты дэкрэт № 3, згодна зь якім да 50% акцыяў, якія належаць дзяржаве ў ствараных адкрытых акцыянэрных таварыствах, могуць абменьвацца на чэкі "Маёмасьць" або прадавацца па ільготнай цане за грошы.

Эканаміст Леанід Злотнікаў назваў у інтэрв’ю БелаПАН гэтую забарону крокам убок ад лібэральных рэформаў.

«Пасьля працэсу прыватызацыі адбываецца кансалідацыя акцыяў у невялікай колькасьці ўласьнікаў, і акцыі ідуць ад народу», - падкрэсьліў эканаміст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках