14 красавiка 2021, Серада, 4:46
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь нагадвае: У Беларусі ёсць палітвязні (Фота)

Графіці «Палітвязні ёсць!» і «Свабоду Баразенку!» з'явіліся ў цэнтры Менску сёння ўначы.

«Зараз і ўлады і некаторыя ня вельмі сумленныя прадстаўнікі апазіцыі кажуць, што ў Беларусі няма палітвязняў. Але гэта няпраўда! У нашай краіне ёсць людзі, якія адбываюць пакаранне за свае палітычныя пагляды, за ўдзел у мірнай вулічнай акцыі пратэсту. У той час, як еўрапейцы вядуць перамовы з дыктатарскім рэжымам і ладзяць розныя сустрэчы і форумы, у турме трымае галадоўку актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандр Баразенка. Яшчэ 10 чалавек знаходзяцца фактычна пад хатнім арыштам. Усе павінны ведаць, што ў Беларусі ёсць палітвязні і нельга весці размову з рэжымам, які кідае людзей у турмы за іх палітычныя погляды», - пракаментавалі акцыю яе ўдзельнікі.