28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Аляксандар Баразенка спыніў галадоўку

Моладзевы актывіст пасьля сямі дзён галадоўкі пагадзіўся спыніць акцыю пратэсту, сцвярджае ягоны адвакат Павал Сапелка.

Адвакат паведаміў інфармацыю аб спыненьні палітвязьнем галадоўкі яго маці Алене Баразенке.

“Да яго хадзіў адвакат Павал Сапелка. Казаў нам, што размаўляў зь ім і ўгаварыў яго. Саша пазаўчора спыніў галадоўку. Адвакат сказаў, што пачуваецца ён добра”, -- распавяла “Радыё Свабода” Алена Баразенка.

Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка проста ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачаных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арк. 342 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

Калі судзілі трынаццаць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, якіх абвінавацілі ў арганізацыі акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, Аляксандар быў у Польшчы. Ён вучыцца ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце па праграме Кастуся Каліноўскага. У хуткім часе хлопца будуць судзіць

У сьледчым ізалятары паведамілі, што на сёньняшні дзень няма ніводнага арыштаванага, які трымае галадоўку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках