9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі: «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» вінен дзейнічаць далей»

2

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заявіў у інтэрв’ю «Радыё Свабода», што Амэрыка у дачыненьні да Беларусі вінная працягваць ранейшы курс.

«Курс, прынцыповы ў дачыненьні да парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. І, адпаведна, з гэтым сувымяраць магчымасьці супрацоўніцтва з урадам. Гэта, бадай што, сама галоўнае. Безумоўна, «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» вінен дзейнічаць далей, пакуль у нас ня будзе ўзноўленая гэтая дэмакратыя», - лічыць Лявон Баршчэўскі.

Нагадаем, 20 кастрычніка 2004 году прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж Буш падпісаў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Акт, які стаў галоўным дакументам у адносінах ЗША да рэжыму Лукашэнкі, прадугледжвае абвестку ЗША санкцыяў супраць Беларусі ў выпадку адмовы беларускіх уладаў спыніць пераследы апазіцыі і незалежных СМІ, расследваць выпадкі палітычна матываваных знікненняў людзей.

Для шэрага беларускіх чыноўнікаў закрыты доступ на тэрыторыі ЗША, забароненыя стратэгічны экспарт у Беларусь і дзяржаўныя інвестыцыі, а таксама прынятыя меры да скарачэння фінансавай дапамогі Беларусі з боку міжнародных фінансавых інстытутаў. Акт таксама прадугледжвае апублікаванне экспарту Беларуссю зброі ў краіны, якія падтрымліваюць тэрарызм, і публікацыю звестак аб маёмасці Лукашэнкі і ягонага асяроддзя. Дакумент уключае таксама падтрымку беларускім дэмакратычным сілам і незалежнай прэсе.

Увесь тэкст Акта аб дэмактарыі Беларусі ў перакладзе прэс-цэнтра Хартыі’97 можна прачытаць ТУТ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках