За заўзятарамі «Зеніту» у Санкт-Пецярбург паехаў беларускі спецназ
1- 4.11.2008, 15:22
Спецназ упраўлення ўнутраных справаў на транспарце МУС Беларусі будзе суправаджаць з Санкт-Пецярбурга ў Менск і назад заўзятараў футбольнага клуба «Зеніт».
Аб гэтым паведаміў агенцтву "Интерфакс" кіраўнік прэс-службы ўпраўлення ўнутраных справаў на транспарце Аляксандр Пальчынскі.
"20 байцоў спецназа УУС будуць суправаджаць заўзятараў "Зеніту", якіх на спеццягніку прывязуць з Санкт-Пецярбурга ў Менск і назад", паведаміў А.Пальчынскі.
"Спецназаўцы ўжо выехалі ў Санкт-Пецярбург", удакладніў ён. Паводле словаў суразмоўцы агенцтва, "чакаецца, што цягнік з заўзятарамі прыедзе ў Менск у бліжэйшую сераду ў 12.30 і ў наступную ноч ў 0.30 заўзятары з'едуць на радзіму". "Чакаецца, што ў Менск прыйдзе каля 4 тысячаў расейскіх заўзятараў. Ужо ў Менск прыехалі каля 300 заўзятараў "Зеніту", распавёў А.Пальчынскі.
"Беларуская міліцыя мае намер арганізаваць максімальныя меры бяспекі да, падчас і пасля матчу, які пройдзе 5 лістапада на менскім стадыёне "Дынама", адзначыў суразмоўца агенцтва.