9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятараў «Зеніта» міліцыя даставіць у Менск на спеццягніку

Заўзятары футбольнага клуба «Зеніт» (Санкт-Пецярбург) будуць дастаўленыя ў Менск, дзе 5 лістапада адбудзецца матч БАТЭ-«Зеніт», на спеццягніку ў суправаджэнні міліцыі.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" кіраўнік прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Пальчынскі.

"Па традыцыі, для піцерскіх заўзятараў футбольнага клуба "Зеніт" будзе сфарміраваны спецсастаў. Іх даставяць на адмысловым цягніку "Санкт-Пецярбург-Менск-Санкт-Пецярбург", паведаміў А.Пальчынскі. Па ягоных словах, суправаджаць састаў, у якім будзе ад 9 да 15 вагонаў, будуць супрацоўнікі транспартнай міліцыі Паўночна-Заходняй акругі Санкт-Пецярбурга".

"Цягнік у беларускую сталіцу прыбудзе ў сераду, час яшчэ не вызначаны. Хутчэй за ўсё, увечары пасля футбольнага матчу, заўзятары "Зеніта" гэтым жа цягніком адправяцца дадому", адзначыў А.Пальчынскі. Пры гэтым ён паведаміў, што "усе групы заўзятараў, як расейскіх, так і беларускіх будуць суправаджаць супрацоўнікі міліцыі".

"Чакаецца, што ў Менск прыбудзе не менш за 4 тысячы заўзятараў "Зеніта", беларуская міліцыя мае намер распачаць максімальныя меры бяспекі", адзначыў суразмоўца агенцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках