17 чэрвеня 2026, Серада, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйны курс даляра «замер» на адзнацы 2200 рублёў

12

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 15 снежня на БВФБ курс беларускага рубля па стаўленні да даляра не змяніўся і склаў 2200 рублёў за даляр.

На папярэдніх біржавых таргах у пятніцу, 12 снежня, курс даляра дасягнуў 2200 рублёў, што з'яўляецца максімальным прагнозным значэннем на бягучы год, і Нацбанк Беларусі запэўніў, што да канца года курс не перавысіць прадугледжаную на 2008 год мяжу, паведамляе АФН.

Па дадзеных БВФБ, падчас сённяшніх таргоў попыт на амерыканскую валюту склаў 44.920 млн. даляраў, прапанова – 23.607 млн. даляраў, фактычны аб'ём дамоўленасцяў - 44.920 млн.

Па выніках біржавых таргоў курс еўра павялічыўся на 37 рублёў і склаў 2964 рубля за адзін еўра, курс расейскага рубля знізіўся на 0,02 рубля і склаў 79.09 беларускіх рублёў за адзін расейскі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках