17 чэрвеня 2026, Серада, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рубель абясцэньваецца вельмі хутка: мы ўжо ў «лідэрах» былога СССР

14

Афіцыйны курс даляра ЗША з 13 снежня складае 2.200 беларускіх рублёў. Без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў курс роўны 22.000.000 рублёў.

Па ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра Беларусь застаецца лідэрам сярод краін былога СССР — такі вынік праведзенага БелаПАН аналізу афіцыйных валютных курсаў на 13 снежня 2008 года без уліку грашовых рэформ.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Туркменістан — 7.125.000, Грузія — 1.652.500, Узбекістан — 1.377.730 і Ўкраіна — 748.680.

Далей ідуць Таджыкістан — 340.390, Арменія — 61.674, Казахстан — 60.250, Азербайджан — 40.300, Расея — 27.808, Малдова — 10.386, Кыргызтан — 7.880.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва — 263,1; Эстонія — 117,1; Латвія — 107. Курс даляра ў самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, без уліку дэнамінацыі склаў 8.471.500 рублёў.

Такім чынам, беларуская валюта абясцэнілася па стаўленні да амерыканскага даляра ў 3,1 разу больш, чым валюта Туркменістана, у 13,3 разу — Грузіі, у 16 разоў — Узбекістана, у 29,4 разу — Украіны, у 64,6 разу — Таджыкістана, у 357 раоўз — Арменіі, у 365 разоў — Казахстана, у 546 разоў — Азербайджана, у 791 разоў — Расеі, у 2.118 разоў — Малдовы, у 2.792 разоў — Кыргызтана, у 83.618 разоў — Літвы, у 187.874 разоў — Эстоніі і ў 205.607 разоў больш, чым валюта Латвіі. У выпадку з Прыднястроўем гэтыя суадносіны складае 2,6 разу.

Адзнаку 1 млн. беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацый) курс даляра дасягнуў 17 снежня 1998 года, 5 млн. — 11 мая 2000 года, 10 млн. — 12 верасня 2000 года, 15 млн. — 26 кастрычніка 2001 года, 20 млн. — 3 красавіка 2003 года, 21 млн. — 16 верасня 2003 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках