18 красавiка 2024, Чацвер, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пол Макартні выкрыў Смолаву: іх сумеснае фота -- падробка

49
Пол Макартні выкрыў Смолаву: іх сумеснае фота -- падробка

Спікер Пола Макартні назваў відавочнай падробкай фатаграфію, на якой музыка выяўлены разам з беларускай спявачкай Палінай Смолавай.

«Ён не ведае, што гэта за дзяўчына», - сказаў прадстаўнік экс-бітла ў інтэрв'ю часопісу «Огонек».

Нядаўна практычна ўсё беларускія СМІ апублікавалі фота, на якім спявачка Паліна Смолава, якая прэзэнтавала краіну на конкурсе «Еўрабачанне-2006», выяўленая з Полам Макартні. Фатаграфія ілюстравала нататку, у якой са спасылкай на прэс-службу спявачкі распавядалася аб цёплых стасунках Макартні і Смолавай, а таксама аб магчымым стварэнні сумеснага музычнага праекту.

Тым часам адна з мясцовых журналістак знайшла… дакладна такую ж фатаграфію Пола Макартні, толькі без Паліны. А мясцовыя блогеры адразу ж сталі здзекавацца: падстаўляць да экс-бітла ўласныя фота.

-Фатаграфія не падробленая, - запэўнівае «Огонек» піяр-мэнэджар Смолавай Алена Самойлава. -Пол і Паліна бачыліся сёлета ў Маскве. Тады Макартні прыехаў у Маскву на закрытую карпаратыўную вечарынку, толькі дакладная дата яго прыезду мне не запомнілася. Камунікавалі Пол і Паліна як старыя знаёмыя, шмат размаўлялі, бо гэта была не першая іх сустрэча: пазнаёміліся яны яшчэ паўтары гады таму ў Брытаніі. Паліна распавяла Полу аб сваім жаданні вучыцца вакалу ў яго ліверпульскім Інстытуце выканальніцкага майстэрства. Пол абсалютна прыязна да гэтага паставіўся - яму вельмі падабаецца Паліна. Зараз мы вядзем з Макартні перамовы аб магчымасці сумеснай творчасці, а Паліна ў хуткім часе плануе выехаць у Брытанію для чарговай сустрэчы з ім.

«Огонек» датэлефанаваўся да памочнікаў Пола Макартні.

- Фатаграфія - падробка, - заявіў Сцюарт Бэл, спікер Пола Макартні.- Арыгінал быў зроблены ў студыі Abbey Road у ліпені 2006 года. Выяву дзяўчыны туды проста ўставілі. У Маскве сэр Пол Макартні не быў з 2003 года. І аб гэтай спявачцы ён наўрадці ведае. Пра падробленае фота, дарэчы, ён таксама пакуль не ведае. А аб тым, якой будзе яго рэакцыя, я лепш не буду казаць.

Нагадаем, што Паліна пакінула Менск і з'ехала ў Маскву да скандальнага бізнэсмэна і прадзюсара Віктара Батурына.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках