9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Венесуэла праводзяць вайсковыя вучэнні ў Карыбскім моры

3

Вайсковыя караблі Расеі і Венесуэлы пачалі сумесныя вучэнні ў Карыбскім моры каля тэрытарыяльных вод ЗША.

Гэта першыя манеўры расейскага флота ў гэтым рэгіёне з часоў халоднай войны. Як паведаміў журналістам памочнік галоўнакамандуючага ВМФ Ігар Дыгала, разгортванне сіл завершанае, караблі адпрацоўваюць эпізоды вучэнняў, перадае "Інтэрфакс".

Нагадаем, у манеўрах пад назвай "Венрус-2008", якія падоўжацца ў нейтральных водах Карыбскага мора да 3 снежня, прымаюць удзел каля 1600 расейскіх маракоў і 700 вайскоўцаў флота Венесуэлы.

У раёне дзейнічаюць чатыры караблі Паўночнага флота - цяжкі атамны ракетны крэйсер "Пётр Вялікі", вялікі супрацьлодкавы карабель "Адмірал Чабаненка", вялікі марскі танкер "Іван Бубноў" і марскі выратавальны буксір СБ-406.

Венесуэла накіравала для ўдзелу ў вучэннях 11 караблёў сваіх ваенна-марскіх сіл і восем самалётаў палубнай авіяцыі.

Расейскія вайскоўцы паведамляюць, што падчас манеўраў вайскоўцы адпрацуюць сумесныя дзеянні па супрацьпаветранай абароне, а таксама па супрацьдзеянні тэрарызму і кантрабандзе наркотыкаў.

"Падчас вучэнняў будуць адпрацоўвацца задачы сумеснага манеўравання караблёў, правядзення надглядальных аперацый, у тым ліку з высаджваннем на караблі надглядальных груп, і аказаннем дапамогі судну, які церпіць бедства", - сказаў Дыгала.

Памочнік галаўкама ВМФ падкрэсліў, што ніякіх дзеянняў па барацьбе з пірацтвам падчас расейска-венесуэльскіх вучэнняў адпрацоўвацца не будзе. Ён дадаў, што ў вучэннях вырашанае выкарыстаць палубныя верталёты "Пятра Вялікага" і "Адмірала Чабаненкі". На атамным крэйсеры знаходзіцца два верталёта Ка-27, на супрацьлодкавым караблі - адзін. Яны прызначаныя для вядзення супрацьлодкавай барацьбы, радыёлакацыйнай і паветранай выведкі, але могуць быць выкарыстаныя і для высаджвання надглядальнай групы на судна-парушальнік, піша Газета GZT.ru.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках