9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За нявыплату штрафа будуць узбуджаць крымінальныя справы?

12

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч выступае за ўвядзенне крымінальнай адказнасці грамадзян-даўжнікоў пры невыкананні імі судовых рашэнняў.

Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Распаўсюджаным спосабам наўмыснага невыканання судовых пастаноў з боку грамадзян-даўжнікоў, што знаходзяцца ў працаздольным узросце, з'яўляецца іх нежаданне працаўладкоўвацца ў афіцыйным парадку з мэтай ухілення ад пакрыцця шкоды, пагашэння доўга іншым асобам. Звычайна ў іх адсутнічае маёмасць і грашовыя сродкі.

Нягледзячы на значнасць гэтай праблемы, дзейснае заканадаўства ўжо доўгі час мае відавочны прабел. У сувязі з гэтым па даручэнні генпракурора Беларусі падрыхтаваны праект закона аб занясенні змен у Крымінальны кодэкс Беларусі, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за невыкананне судовых рашэнняў не толькі службовымі асобамі (што прадугледжвае КК у цяперашні час), але і грамадзянамі-даўжнікамі.

Гэтая мера дазволіць уздзейнічаць на асоб, якія пасля адбыцця крымінальнага пакарання альбо вынясення рашэння па грамадзянскай справе не пакрываюць па непаважлівых прчынынах шкоду (доўг) дзяржаве, іншым асобам.

Як лічыць генпракурор Беларусі, у такіх асоб неабходна таксама выпатрабаваць дэкларацыі аб прыбытках з мэтай высвятлення крыніц сродкаў іх існавання.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках