Сацыял-дэмакраты Эўропы абмяркуюць беларускае пытаньне
- 2.12.2008, 12:10
У Мадрыдзе праходзіць двухдзённае паседжаньне Рады сацыял-дэмакратычнай партыі Эўропы. Таксама будуць разглядацца і праблемы Беларусі.
Два пытаньні – як лепш падрыхтавацца да выбараў у Эўрапарлямэнт, якія пройдуць у 2009 годзе, і як хутчэй пераадолець наступствы фінансавага крызісу – ужо пачалі сёньня абмяркоўваць, перадае “Радыё Свабода”.
На сваю нараду другая па колькасьці фракцыя Эўрапарлямэнту запрасіла і дэлегацыю з Беларусі – старшыню БСДП (Грамада) Анатоля Ляўковіча і міжнароднага сакратара партыі Валянціна Аскірку. Мяркуецца, што заўтра яны раскажуць калегам пра цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі.