9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйнае ДТЗ на Менскай кальцавой аўтадарозе

3

Як паведамілі БелаПАН у сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, буйнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай 2 снежня на Менскай кальцавой аўтадарозе.

На 36-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД у раёне Каменнай Горкі сутыкнуліся 11 транспартных сродкаў. У ДАІ лічаць, што прычынай дарожна-транспартнага здарэння стала незахаванне кіроўцамі дыстанцыі і хуткаснага рэжыму. Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ ніхто сур'ёзна не пацярпеў. Аднак яно стала прычынай затору, які расцягнуўся на некалькі кіламетраў.

У цэлым, паводле звестак ДАІ Менска, за суткі, якія прайшлі, ў сталіцы зарэгістравана 99 дарожна-транспартных здарэнняў, з іх чатыры ДТЗ з пацярпелымі, у якіх чатыры чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках