9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гомельскім хімзаводзе спынены адзін з асноўных цэхаў

На Гомельскім хімічным заводзе спынены выраб грануляванага амафосу, унівэрсальнага азотна-фосфарнага ўгнаеньня, паколькі не працуе адпаведны цэх — адзін з трох асноўных на прадпрыемстве.

Паводле інфармацыі намесьніка дырэктара заводу Аляксандра Людкова, цэх амафосу да нядаўняга часу быў на рамонце, а зараз для выпуску амафосу бракуе аміяку. Плянуецца, што цэх адновіць працу 8 сьнежня, перадае “Радыё Свабода”.

Першую прадукцыю Гомельскі хімічны завод пачаў вырабляць у 1965 годзе.

На заводзе працуе звыш 3 тысяч чалавек.

Нядаўна на заводзе прайшла рэканструкцыя, пасьля якой магутнасьці для выпуску фосфарных угнаеньняў павялічыліся да 220 тысяч тон.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтар Хартыі’97, улады зьбіраюцца прадаваць Гомельскі хімзавод і прадпрыемства “Гародня-Азот”, паколькі ва ўмовах скарачэньня экспартных праграмаў няма свабодных рэсурсаў, каб забясьпечыць нармалёвае функцыянаваньне вытворчасьці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках