9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курапатах правядуць следчы эксперымент па знішчэнні крыжоў

2

На працягу гэтага тыдня міліцыянты плануюць правесці следчы эксперымент у Курапатах у межах крымінальнай справы на двух маладых людзей, затрыманых на мемарыяле і падазраваных у знішчэнні памятных крыжоў.

Па словах міліцыянтаў, на мінулым тыдні следчы эксперымент быў адменены з-за выпадзення снегу. на гэтым тыдні сіноптыкі снегу не абяцаюць. Расследаванне па гэтай справе павінна завяршыцца не пазней за 11 студзеня 2009 года, перадае БелаПАН.

Нагадаем, што ўвечары 1 лістапада прадстаўнікі грамадскасці Аляксандр Макаў і Алег Свірыдаў затрымалі падазроных у Курапатах і перадалі іх міліцыянтам. Самі маладыя людзі аспрэчваюць падазрэнне ва ўдзеле ў злачынстве.

11 лістапада Бараўлянскі аддзел унутраных справаў пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 346 Крымінальнага кодэксу (здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той сама тэрмін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках