9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінсельгаспрада дрэнныя прагнозы: палова паказчыкаў не будуць выкананыя

3

У сельскай гаспадарцы па выніках 2008 года могуць быць не выкананыя да паловы паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Паводле інфармацыі, пададзенай на паседжанні калегіі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі начальніцай галоўнага ўпраўлення эканомікі Тамарай Вусько, з 12 паказчыкаў магчымае невыкананне 5-ці або 6-ці.

Паводле звестак, пададзеных Вусько, па выніках 2008 года, зыходзячы з бягучай сітуацыі, магчыма невыкананне паказчыку па імпарце тавараў, памеры станоўчага для Беларусі знешнегандлёвага сальда, прыцягненні інвестыцыяў у асноўны капітал. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі ў прамысловасці прагназуецца на ўзроўні 3% пры заданні 7%, суадносіны запасаў гатовай прадукцыі да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці - 50% пры заданні 36%, перадае «Интерфакс».

Як было адзначана на паседжанні калегіі, невыкананне задання па суадносінах запасаў гатовай прадукцыі абумоўленае значнымі рэшткамі малочнай прадукцыі на складах прадпрыемстваў.

У прыватнасці, на 1 лістапада каэфіцыент складскіх запасаў у малочнай галіне склаў 93,3%, у тым ліку рэшткі жывёльнага масла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся ў 6,3 разоў, цвёрдых сыроў - у 1,7 разы, малочных кансерваў - у 4,3 разы, сухога суцэльнага малака - у 5,7 разоў, сухога абястлушчанага малака - у 4,7 разы. Рост запасаў у малочнай галіне тлумачыцца неспрыяльнай кан'юнктурай знешняга рынка.

Нізкая рэнтабельнасць у прамысловасці тлумачыцца павелічэннем кошту сыравіны, якая ідзе на перапрацоўку, у сувязі з падвышэннем закупных коштаў на прадукцыю жывёлагадоўлі, а таксама падаражэннем энергарэсурсаў, бялковай сыравіны, дапаможных матэрыялаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках