9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паштальёнаў прымушаюць падпісваць насельніцва на праўладную прэсу

2

Бярозаўская дзяржаўная раённая газета «Маяк» надрукавала інфармацыю пра конкурс на лепшага паштальёна: пераможа той, хто на першы квартал 2009 года знойдзе больш падпісчыкаў на выданьне.

Для пераможцаў прадугледжаныя грашовыя прэміі, якія рэдакцыя абяцае выплаціць у студзені. Заснавальнікамі “Маяка” зьяўляюцца райвыканкам і раённы Савет “дэпутатаў”.

Для таго, каб атрымаць прэмію ад “Маяка”, паштальёны ў абавязковым парадку падпісваюць на газэту пенсіянераў, паведамляе служба маніторынгу БАЖ.

Напрыклад, у вёсцы Сігневічы Бярозаўскага раёна пражывае каля дзвюх тысяч пенсіянераў. Кожнаму з іх пенсію паштальён дастаўляе дахаты. Паводле сяльчанкі Ганны Карпені, падпісвацца на дзяржаўную раённую газету ўжо стала нормай.

«Каб не пакрыўдзіць паштальёна, якому таксама трэба жыць, бо інакш паштальён можа страціць працу, калі не выканае план. Таму і выдаткоўваюць сталыя ­людзі са сваёй пенсіі па 13500 рублёў на падпіску «Маяка», - патлумачыла жанчына.

У Белаазёрскім аддзяленні рыбгаса «Сялец» Бярозаўскага раёна падпіска на «вертыкальную» газету «Маяк» таксама зараз на парадку дня. Прадпрыемства атрымала распараджэнне з ідэалагічнага аддзелу, што неабходна аформіць падпіску на 30 асобнікаў газеты. Майстар аддзялення, як назваўся Валерыем Мікалаевічам, сказаў, што ў дзень выплаты заробку ён будзе сядзець ля касы з ведамасцю, каб сабраць з людзей грошы на падпіску.

«Добраахвотна ніхто афармляць падпіску не хоча», — патлумачыў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках