9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка змяніў умовы ўвозу і вывазу тавараў

Умовы ўвозу і вывазу спецыфічных тавараў і паслуг змененыя ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Дакументам забяспечаная ўніфікацыя заканадаўства ў галіне экспартнага кантролю з заканадаўствам Расеі.

Падпісаны ўказ N660, якім занесеныя змены і дадаткі ва ўказ ад 17 ліпеня 2006 г. N460 "Аб мерах дзяржаўнага рэгулявання ўвозу і вывазу спецыфічных тавараў (прац, паслуг)".

Дакументам забяспечаная ўніфікацыя беларускага заканадаўства ў галіне экспартнага кантролю з заканадаўствам Расеі, акрамя таго, улічаныя рэкамендацыі АБСЕ, а таксама ўдасканалены парадак увозу (вывазу) спецыфічных тавараў (прац, паслуг).

Указам прадугледжанае спрашчэнне працэдуры правядзення ідэнтыфікацыі спецыфічных тавараў (прац, паслуг): правільнасць іх аднясення да такой катэгорыі пры неабходнасці будзе правярацца мытным або іншым дзяржаўным органам, а не юрыдычнай або фізічнай асобай, якія звярнуліся за мытным афармленнем.

Там паведамілі, што ўказам пашыраныя кантрольныя паўнамоцтвы Міжведамаснай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартнаму кантролю пры Савбясе і Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта ў сферы звароту спецыфічных тавараў (прац, паслуг).

Толькі з дазволу Камісіі дапушчаецца прадастаўленне юрыдычнымі і фізічнымі асобамі інфармацыі і звестак аб увозе (вывазе) спецыфічных тавараў (прац, паслуг) для мэт, не звязаных з экспартным кантролем, а таксама ажыццяўленне знешнеэканамічных аперацый з таварамі, інфармацыяй, працамі, паслугамі, вынікамі інтэлектуальнай дзейнасці ў выпадку, калі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі плануецца ажыццяўляць вываз такіх тавараў (аб'ектаў) для пастаўкі па дамовах з узброенымі сіламі, вайскоўцамі і ваенізаванымі арганізацыямі замежных дзяржаў.

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт упаўнаважаны даваць дазволы на перадачу дакументаў (іх копій), якія адносяцца да ажыццяўлення знешнегандлёвых аперацый са спецыфічнымі таварамі (працамі, паслугамі), для мэт, не звязаных з забеспячэннем рэалізацыі знешнегандлёвых дамоваў.

Акрамя таго, указам удасканаленая працэдура ліцэнзавання ўвозу (вывазу) спецыфічных тавараў (прац, паслуг). Пры гэтым больш дэталёва рэгламентаваныя парадак і тэрміны разгляду і ўзгадненні дакументаў, што прадстаўляюцца для атрымання ліцэнзій.

Зараз без рашэння Міжведамаснай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі пры Савбясе дазволена ажыццяўляць вываз толькі тых тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння, якія могуць быць ужытыя пры стварэнні ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, а не любых тавараў і тэхналогій падвойнага ўжывання, як было прадугледжана раней.

Дадаткова прадугледжаныя пералікі дакументаў, неабходных для атрымання разавай ліцэнзіі на пасрэдніцкія паслугі, звязаныя з перасоўваннем спецыфічных тавараў з адной замежнай дзяржавы ў іншую, а таксама для часовага вывазу прадукцыі вайсковага прызначэння для дэманстрацыі патэнцыйным заказчыкам або правядзенні выпрабаванняў на тэрыторыі заказчыка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках