9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў апазіцыі трымалі пад арыштам усю ноч

Старшыня наваполацкай суполкі «Моладзі БНФ» Міхась Новікаў і сябра арганізацыі Андрусь Галавырын былі змушанымі ўсю ноч правесці ў выцвярэзніку.

Нагадаем, моладзевыя актывісты былі затрыманыя учора ўвечары ў Наваполацку ля клуба «Пластылін».

Маладыя людзі выйшлі з клубу пасля рок-канцэрту і былі раптоўна затрыманыя міліцыянтамі. У актывістаў знайшлі некалькі налепак, што само па сабе не з’яўляецца падставай для адміністратыўнага перасьледу, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».

Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, нягледзячы на тое, што хлопцы былі абсалютна цвярозыя, іх адвезлі ў выцвярэзнік, дзе пратрымалі ўсю ноч.

Сёньня ўранку старшыня наваполацкай суполкі «Моладзі БНФ» Міхась Новікаў і сябра арганізацыі Андрусь Галавырын выйшлі на волю. А 8.30 раніцы іх адвезлі ў Наваполацкі гарадскі аддзел унутраных спраў, дзе дапыталі наконт знойдзеных у іх налепак. Ці склалі на актывістаў пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, пакуль невядома.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках