9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БВФБ даляр падаражэў яшчэ на 4 рубля

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 4 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 4 рублі і склаў 2.174 рублі.

Паводле звестак БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 24 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 70 млн. 945 тыс. (попыт — 71 млн. 913 тыс., прапанова — 51 млн. 236 тыс.), піша агенцтва БелаПАН.

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 24 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 510 млн. 768 тыс. (попыт — 510 млн. 768 тыс., прапанова — 416 млн. 884 тыс.), а курс вырас на 0,04 рублі і склаў 77,76 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах па еўра прынялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 15 млн. 302 тыс. (попыт — 15 млн. 302 тыс., прапанова — 15 млн. 409 тыс.), а курс знізіўся на 5 рублёў і склаў 2.742 рублі за еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках