21 траўня 2024, aўторак, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатара страйку будаўнікоў перасьледуе кіраўніцтва

1

Аднаго з ініцыятараў страйку магілёўскіх будаўнікоў Міколу Расюка кіраўніцтва будаўнічага ўпраўлення № 129 выпраўляе ў вёску Дужаўка Чавускага раёна.

Паводле спадара Расюка, начальства тлумачыць камандзіроўку «вытворчай неабходнасьцю». Сам жа ён лічыць, што такім чынам яго выправоджваюць з будоўлі, каб не заклікаў больш будаўнікоў да акцыяў пратэсту, перадае «Радыё Свабода».

«Неўзабаве 129-кватэрны дом, які мы ўзводзім амаль два гады, мае быць завершаны. На будоўлі паболела працаўнікоў. Паводле маіх падлікаў, да ста чалавек. Таму начальства ня хоча рызыкаваць болей. Кажуць, што начальніку будаўнічай управы дужа перапала за страйк ад кіраўніцтва трэсту «Лаўсанбуд», — зазначае Мікола Расюк.

Нагадаем, 28 лістапада будаўнікі Магілёўскай будаўнічага ўпраўленьня № 129 правялі папераджальны гадзінны страйк, нагодай для якога сталася несвоечасовая выплата заробку.

У акцыі пратэсту ўзялі ўдзел трыццаць будаўнікоў. Галоўны інжынэр і намесьнік генэральнага дырэктара будаўнічага трэсту «Лаўсанбуд» здолелі пераканаць страйкоўцаў выйсьці на працоўныя месцы ды паабяцалі выплаціць заробак. Па сканчэньні працоўнага дня заробленае будаўнікі атрымалі. Акрамя выплаты грошай, страйкоўцы патрабавалі павысіць заробак у паўтары разы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках