16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар на Магілёўскім рэгенератарным заводзе (Фота)

3

У Магілёве на тэрыторыі захоўвання другаснай сыравіны паблізу ад рэгенератарнага заводу адбыўся моцны пажар.

Як паведамілі ва ўпраўленні міністэрства па надзвычайных сітуацыях, гарыць гума, перадае «Радыё Свабода».

На плошчы каля 10 кв.м у цяперашні час гараць гумаўтрымліваючыя адыходы і неперапрацаваныя покрыўкі, паведамляе БелТА.

Па словах пажарнікаў, полымем абхоплена каля пяцідзесяці квадратных метраў плошчы. Пажар пачаўся прыблізна гадзіну таму. На тушэнні задзейнічана каля 10 разлікаў МНС. Вуліца Чалюскінцаў, прылеглая да пляцоўкі для захоўвання другсыравіны, уся ў чорным дыме. Аб прычынах пажару і магчымых ахвярах пакуль што не паведамляецца.

Густы чорны дымавы шлейф ад пажару расцягнуўся на некалькі кіламетраў. Вецер зносіць яго на жылыя кварталы раёна, які ў Магілёве завуць працоўным пасёлкам.

Па факце ўзгарання вядзецца праверка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках